Аб установе - Д/с №6 г.Пинска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
-->

Аб установе

                                  Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Спецыяльны дзіцячы садок №6 для дзяцей з парушэннем
мовы г. Пінска"
Рэжым працы ўстановы дашкольнай адукацыі (УДВ): з панядзелка па пятніцу з 07:30 да 18:00 (10,5 гадзін),
за выключэннем дзён дзяржаўных свят; выходныя - субота і нядзеля.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Спецыяльны дзіцячы садок №6 для дзяцей
з парушэннем мовы г. Пінска"
Адрес: 225710, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул.
Палеская, д. 34,
тэл. 
+375 165 62 42 50

du6@pinsk.gov.by

Загадчык:
Кандратовіч Наталля
Анатольеўна

Выгляд установы дашкольнай

адукацыі: спецыяльны дзіцячы сад.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • забеспячэнне атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і карэкцыі парушэнняў у фізічным (або) псіхічным развіцці выхаванцаў з улікам іх структуры і ступені цяжкасці;
  • фарміраванне ў выхаванцаў сацыяльна-бытавых навыкаў, маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванцаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі,здольнасцямі і запатрабаваннямі;
  • падрыхтоўка выхаванцаў да атрымання адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

Структура і рэжым працы:

10,5 гадзін, 5 дзённы працоўны тыдзень

Ва УДВ функцыянуе 10 узроставых груп:

  • другая малодшая група (ад трох да чатырох гадоў) - 2 групы;
  • сярэдняя група (ад чатырох да пяці гадоў) - 3 групы;
  • старшая група (ад пяці да сямі гадоў) - 5 груп.

Гісторыя ўстановы дашкольнай адукацыі:

  • адкрыта ў 1986 годзе ў тыпавым будынку;
  • у 2009 годзе - пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі;
  • у 2011 годзе - сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму ўвазе;
  • у 2022 годзе - спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.  

Колькасны і якасны склад кадраў:

ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуюць 36 педагогаў: загадчык, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці,10 настаўнікаў-дэфектолагаў,20 выхавацеляў дашкольнай адукацыі, 1 педагог-псіхолаг,2 музычныя кіраўнікі, 1 кіраўнік фізічнага выхавання; 1 медсястра дыетолаг, 1 старэйшая медсястра агульнай практыкі, 1 медсястра па фізіятэрапіі.   

Відэаагляд установы дашкольнай адукацыі