У зносінах паміж дарослым і дзіцём пажадана ўраўнаважваць дзве блізкароднасныя мовы па часе іх выкарыстання. Працягласць зносін на беларускай мове павінна раўняцца працягласці зносін на рускай мове, абавязкова з улікам таго, што руская мова выступае для дзіцяці як «першая родная» і на ёй дзіця ўступае ў зносіны на дзіцячай пляцоўцы, на вуліцы, ў дзіцячым садзе.
Для больш глыбокага авалодвання беларускай мовай пажадана спяваць на ёй дзіцяці калыханкі і песенькі, расказваць беларускія народныя казкі, чытаць апавяданні і вершы беларускіх дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў, гуляць у беларускія народныя гульні.
Да успрымання кніг і прагляду мульфільмаў на беларускай мове дзіця неабходна рыхтаваць: тлумачыць яму незнаёмыя словы беларускай мовы, паказваючы выявы прадметаў і з’яў на малюнках; прагаворваць убачанае падчас прагулкі, пытацца і самім адказваць на пытанні, калі дзіцяці пакуль гэта не пад сілу.
Калі ж дзіця, добра разумее, што адказ на пытанне або прапанову павінен гучаць на беларускай мове, але усё ж такі спрабуе адказваць на рускай мове, то праявіце цвёрдасць, не адказвайце дзіцяці, тым самым падштурхоўваючы яго адказаць на беларускай мове. У гэтым выпадку дзіцяці прыйдзецца знайсці ў памяці беларускія словы і выразы, каб удзельнічаць ў зносінах на беларускай мове.
Больш часу неабходна надаваць назапашванню дзіцём слоўніка беларускай мовы. ( Слоўнік з малюнкамі / Мікола Яленскі. – Мн. : Нар. асвета, 1994. – 264 с., Відэя-слоўнікі, якія прадстаўлены на сайце Цэнтра сучасных методык БДПУ )
Важна памятаць, што ў дачыненні да нашай краіны, словы беларускай, а не рускай мовы ўяўляюць сабой нацыянальна маркіраваныя адзінкі, нагружаныя масай асацыяцый, звязаныя з пэўным колам эмоцый, з асабістым бытавым вопытам носьбітаў мовы.
Працягвайце і дапаўняйце выказванні дзіцяці на беларускай мове – рабіце яго сказы больш распаўсюджанымі.
Ніколі не паўтарайце маўленчыя памылкі дзіцяі. Проста скажыце слова ці сказ правільна.
Заахвочвайце ў дзяцей імкненне задаваць пытанні на беларускай мове і ніколі не пакідайце іх без адказу.
раскрыть » / « свернуть